903

Бясплатны курс «Дадзеныя: як знайсці, прааналізаваць і распавесці пра іх не сумна» (да 21 студзеня)

21.01.2021

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і Установа «Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер» запрашаюць на бясплатны анлайн-курс ад Дзмітрыя Івановіча — аўтара шматлікіх расследаванняў па знешнім гандлі Беларусі, сотняў публікацый і візуалізацый па статыстыцы Беларусі, Расіі і Украіны, аднаго са стваральнікаў курса «Белстат патлумачыць», уладальніка аўтарскага ТГ-канала «Камора аматара статыстыкі».

Бясплатны анлайн-курс «Дадзеныя: як знайсці, прааналізаваць і распавесці пра іх не сумна» (рэгістрацыя да 21 студзеня)

Чаму вы навучыцеся:

Пракачаеце вашы скілы ў пошуку дадзеных па Беларусі і не толькі.
Патрэніруецеся разам апрацоўваць дадзеныя і разбірацца, як яны звязаныя паміж сабой.
Даведаецеся, як праводзіць расследаванні, не выходзячы з дома.
Скарыстаецеся крыніцамі інфармацыі, аб існаванні якіх вы нават не здагадваліся.
Пазнаёміцеся з самымі сучаснымі інструментамі для збору, аналізу, інтэрпрэтацыі і візуалізацыі дадзеных.
Зможаце выкарыстоўваць гэтыя навыкі для стварэння яскравых і запамінальных журналісцкіх гісторый і артыкулаў.

Курс асабліва карысны:

Для журналістў, медыяаменеджэраў, блогераў, аналітыкаў, студэнтаў факультэтаў журналістыкі.
Мы чакаем пачаткоўцаў і дасведчаных, у каго загараюцца вочы, як толькі яны пабачаць цікавыя дадзеныя.
Тых, хто не баіцца складанасцяў і хоча быць у журналістыцы на крок наперад за астатніх.
Наш слухач, пачуўшы слова «метадалогія», не акругляе вочы, а імкнецца прачытаць і разабрацца, ведае, што excel — гэта праграма для работы з таблічнымі дадзенымі, а таксама як усталяваць праграму на ноутбук, а не толькі запускаць «касынку».

Прынцыпы навучання:

Ад простага да складанага.
Разгляд рэальных кейсаў з неабходнай тэорыяй.
Практыкумы падчас заняткаў і самастойная работа паміж сесіямі.
У падмурку праграмы ляжыць ідэя, што можна працаваць з дадзенымі і віуалізацыяй, нават калі ты не праграміст і не дызайнер.

Нашы бонусы

У кожнага з удзельнікаў будзе магчымаць адшукаць дадзеныя для свайго артыкула з дапамогай прафесіянала.

Слухачы, якія паспяхова выканаюць усе заданні курса, змогуць бясплатна атрымаць сертыфікат аб яго заканчэнні.

Што патрэбна для ўдзелу

Найперш жаданне разабрацца з таямнічым светам дадзеных, а таксама ноўтбукі на кожным  занятку, каб тэорыю адразу правяраць практыкай.

Апісанне курса: Курс распачнецца 23 студзеня 2021 года і скончыцца 13 лютага 2021 года. Складаецца з сямі анлайн-сустрэч па суботах і нядзелях з 15.00 да 17.15 (з невялікім перапынкам). Заняткі пройдуць 23.01.2021, 24.01.2021, 30.01.2021, 31.01.2021, 6.02.2021, 7.02.2021, 13.02.2021. Паміж сесіямі прадугледжаныя самастойныя практычныя заняткі ўдзельнікаў.

Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная. Падчас конкурснага адбору ўлічваецца, наколькі абгрунтаваная матывацыя прэтэндэнта. Пры іншых роўных умовах перавага аддаецца сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў.

РЭГІСТРАЦЫЯ НА КУРС да 21 студзеня 2021 года, 24:00.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!