НЕ - ВАЙНЕ!
1005

Бузоўскі больш не намеснік кіраўніка Адміністрацыі па ідэалогіі — яго пасада ліквідаваная

21.12.2016 Крыніца: "Наша Ніва"

Ігар Бузоўскі вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта «ў сувязі з пераходам на іншую працу». Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 снежня.

Бузоўскі займаўся пытаннямі ідэалогіі. Сёння пры прызначэнні новага кіраўніка сваёй адміністрацыі Наталлі Качанавай Лукашэнка прапанаваў скараціць пасаду намесніка па ідэалогіі, размеркаваўшы яго абавязкі паміж новым першым намеснікам кіраўніка АП Максімам Рыжанковым і прэс-сакратаром прэзідэнта Наталляй Эйсмант.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!