322

БТ здзекліва адказала на прэтэнзіі гурта Shuma

23.07.2020 Крыніца: NN.by, фота Belsat Music Live

Вакалістка Shuma Руся выявіла сваю песню ў роліку пра Беларускія лёгкаатлетычныя гульні, які круціць БТ. Артыстка запэўнівае, што не давала БТ дазволу на выкарыстанне трэка і збіралася адстойваць свае правы ў судзе.

БТ адрэагавала на гэты скандал у сацсетках. «Чым менш музыкі, тым больш шуму», — пад такім загалоўкам пачынаўся адказ дзяржаўнага тэлебачання.

— Дадзеныя відэаматэрыялы былі вырабленыя на заказ Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі ў пабочнай арганізацыі і перададзеныя Белтэлерадыёкампаніі для размяшчэння ў эфіры ў рамках двухбаковых дамоўных адносін. Музычная кампазіцыя знаходзіцца ў калектыўным кіраванні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, з якімі ў медыяхолдынга заключана дамова аб выкарыстанні музычных твораў, — тлумачыць БТ.

Белтэлерадыёкампанія нагадала, што штоквартальна дае звесткі пра музычныя творы, перададзеныя ў эфір, і ажыццяўляе выплату ўзнагароджання. Гэта значыць, і выпадак Shuma таксама падлягае аплаце.

— Shuma маглі б рэкамендаваць звярнуцца ў Федэрацыю лёгкай атлетыкі з… падзякай. Выключна дзякуючы нашым добрым адносінам з Федэрацыяй такая «інтэлектуальная ўласнасць» атрымала хоць нейкі шанец трапіць у тэлевізійны эфір, — здзекліва дадалі ў БТ.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!