У Мінску ля Плошчы Перамогі у часе разгону акцыі да Дня Волі быў затрыманы разам з многімі мітынгоўцамі і брытанскі журналіст Філіп Уорвік (Filip Warwick).
Пазней ён напісаў, што амапаўцы закавалі яго ў кайданкі, не дазвалялі звязацца з амбасадай, білі па твары. Больш за 6 гадзін Уорвік правёў у РУУС. Цяпер ён на волі і выйшаў на сувязь з калегам Змітром Галко, якому даслаў фота рук пасля кайданак.
Уорвік - фатограф і радыёжурналіст, які працуе на ангельскую службу Міжнароднага французскага радыё, радыёстанцыю "Нямецкая хваля" і іншыя СМІ.