317

Брыфінг “Рэпарцёраў без межаў” і БАЖ па сітуацыі з медыя ў Беларусі — 23 лістапада, 19:00 па Мінску

19.11.2021 Крыніца: Прэс-служба БАЖ

Беларусь: Як выжыць незалежнай журналістыцы?

Ужо не сакрэт, што Аляксандр Лукашэнка – адзін з найбуйнейшых у свеце ворагаў свабоды прэсы: ён жорстка пераследуе супрацоўнікаў СМІ, закрывае рэдакцыі, забараняе прафесійныя арганізацыі. Падаўленне свабоды прэсы ў краіне наўрост ля парогу Еўресаюза  радыкальнае, а ўмовы працы для незалежных журналістаў невыносныя.

З 9 жніўня 2020 года міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў задакументавалі амаль 70 выпадкаў бесчалавечнага абыходжання з супрацоўнікамі СМІ.

Як працуюць беларускія медыя пасля летняй хвалі пагромаў у рэдакцыях?
Якая сітуацыя па крымінальных справах супраць журналістаў, 29 з якіх знаходзяцца ў няволі?
Калі незалежная журналістыка стала немагчымай у краіне, ці можа быць выйсцем журналістыка ў эміграцыі?

У брыфінгу нямецкага аддзялення “Рэпарцёраў без межаў” бяруць удзел:

Барыс Гарэцкі, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў

Любоў Каспяровіч, былая журналістка парталу ТУТ.БАЙ, знішчанага ўладамі 18 траўня.

Мадэратар брыфінгу: Крыстафер Рэш, “Рэпарцёры без межаў”

Брыфінг пройдзе ў Берліне з адначасовай трансляцыяй у Zoom з перакладам на нямецкай і беларускай мовах.

Калі: аўторак, 23 лістапада, 19:00 паводле Мінскага часу.
Для ўдзелу ў брыфінгу просім зарэгістравацца праз ліст на event@reporter-ohne-grenzen.de.

Электронны бюлетэнь "СМІ ў Беларусі": "ПЕРАСЛЕД СМІ І ЖУРНАЛІСТАЎ У 2021 ГОДЗЕ"

Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс зняволеных)

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!