Да такой высновы прыйшло журы традыцыйнага конкурсу Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы. Конкурс праводзіцца сярод выданняў-сябраў асацыяцыі. Пераможцаў конкурсу ў 11 намінацыях узнагародзілі ў Мінску.
— Удзел у конкурсе бралі 82 журналісты з 12 выданняў. З кожным годам мы назіраем рост якасці, мультымедыйнасці, дасканаласці публікацый, ну, і канкурэнцыя, зразумела, павялічваецца на рынку медыя, — гаворыць кіраўнік Асацыяцыі Сяргей Станкевіч. — Рэгіянальныя медыя ўмацоўваюцца, але і журналістаў добрых знайсці ўсё больш складана — многія сёння імкнуцца пераехаць працаваць у Мінск.
— У беларускай прэсе мне вельмі падабаецца блізкасць тэмаў да рэальных праблем людзей. У Польшчы рэгіянальныя выданні, напрыклад, шмат пішуць пра палітыку, выбары, змаганне. Хоць, можа быць, гэта і таму, што ў Беларусі менш палітыкі наогул, — усміхаецца сябра журы конкурсу, прадстаўнік Асацыяцыі лакальных газет Польшчы Мацей Кавальскі. — Чаго не хапае беларускім выданням, дык доўгатэрміновага плана — на 3, 5 ці 10 гадоў. Плана, які б паказваў рэдакцыям, куды рухацца ў перспектыве.
Зачем отдавать клики и просмотры другим редакциям? Ведущие медиа — о хайпе в журналистике ФОТО, ВИДЕО
Спіс пераможцаў па намінацыях:
Найлепшы матэрыял на беларускай мове:
"Беларус — мая вайсковая мянушка". Сяргей Блінкоўскі, "Ганцавіцкі час".
Адукацыя і культура:
“Культура — гэта апошняе, пра што тут думаюць”. Зоя Хруцкая, "Рэгіянальная газета", Маладзечна.
Найлепшае відэа ў медыя:
Анатоль Ціхан, "Ганцавіцкі час".
Найлепшае фота ў медыя:
Алег Рубчэня, "Інфа-кур'ер", Слуцк.
Найлепшы гістарычны матэрыял:
Сяргей Багдашыч, "Інфа-кур'ер", Слуцк.
Найлепшы аналітычны і эканамічны матэрыял:
Ірына Хамрэнка-Ушакова, "Вячэрні Бабруйск".
Найлепшы сайт рэгіянальнага медыя:
Газета "Узгорак", Горкі.
Найлепшае журналісцкае расследаванне:
Людміла Селех і Ала Вёрстава, "Брестская газета";
Найлепшая сацыяльная акцыя года:
"Брестская газета";
Найлепшая рэгіянальная газета года:
"Брестская газета".
Віншуем пераможцаў!