248

"Брестской газете", якую не друкуюць, чыноўнікі прапануюць падпісацца на раёнку

11.03.2021 Крыніца: Еўрарадыё

Рэдакцыя "Брестской газеты" 10 сакавіка атрымала ад райвыканкама ліст з прапановай падпісацца на другі квартал на дзяржаўную раёнку "Заря над Бугом". Ліст прыйшоў на электронную пошту рэдакцыі, піша выданне.

Чыноўнікі падкрэсліваюць, што дзяржаўная раёнка — "адзіны сродак масавай інфармацыі ў раёне, які даводзіць да чытачоў нарматыўна-прававыя акты, якія прымаюцца райвыканкамам і раённым Саветам дэпутатаў".

Пра вынікі падпіскі прапаноўваецца паінфармаваць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама да 24 сакавіка. У справаздачы трэба адзначыць колькасць тых, хто працуе / колькасць індывідуальных падпісчыкаў.

Ліст, мяркуючы па адрасах у рассылцы, атрымалі 30 прадпрыемстваў і арганізацый. 

Як  паведамляла Еўрарадыё, з Новага года "Брестская газета" перастала выходзіць на паперы. Напрыканцы лістапада мясцовая друкарня адмовілася працягваць кантракт на друк. Пасля гэтага рэдакцыя так і не знайшла ў краіне друкарню, якая пагадзілася б друкаваць выданне.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!