282 0

Брэсцкі суд адхіліў касацыйную скаргу журналіста-фрылансера Яўгена Скрабца

12.09.2018 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Скарга тычылася рашэння суда Лунінецкага раёна, які 15 жніўня пакараў сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” штрафам на 20 базавых велічыняў (490 рублёў).

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/sud-skrabec_0.jpg

Яўгена Скрабца абвінавацілі ў правапарушэнні паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП РБ (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”) за матэрыял на “Радыё Рацыя”, які быў падрыхтаваны па выніках прэс-тура, арганізаванага Лунінецкай філіяй ГА “БАЖ”.

Падчас разгляду сваё скаргі ў Брэсцкім абласным судзе Яўген Скрабец даводзіў, што не парушыў закон, бо з’яўляецца фрылансерам, а не штатным супрацоўнікам замежнага СМІ, якому патрэбная акрэдытацыя.

Тым не менш, гэтыя і іншыя аргументы, а таксама недакладнасці ў адміністрацыйным пратаколе (у прыватнасці, пераблытана дата прэс-тура) не былі прынятыя да ўвагі абласным судом. Рашэнне суд першай інстанцыі засталося без зменаў.

Каментары