342 0

Брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна абвінавацілі ў непадпарадкавані супрацоўнікам міліцыі, але суд перанеслі

31.07.2018 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Падставай для разгляду справы стаў складзены на Сяргея Пятрухіна адміністрацыйны пратакол пасля таго, як ён не дазволіў міліыянтам рабіць агляд сваёй кватэры ў адсутнасці адваката.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/maxresdefault_6.jpg

Суддзя Ленінскага райсуда Брэста Святаслаў Каліна задаволіў хадайніцтва Пятрухіна пра ўдзел у разглядзе справы абаронцы і зрабіў перапынак да 15 гадзін 1 жніўня. Пасля гэтага Пятрухіна адпусцілі з-пад варты.

Пакуль вядома, што пратакол складзены на падставе артыкула 23.4 КаАП (“непадпарадкаване законнаму распараджэнню альбо патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў”), аднак з сутнасцю справы блогер яшчэ не азнаёмлены. Паводле гэтага артыкула Сяргей Пятрухін можа быць пакараны штрафам у памеры ад дзвюх да пяцідзесяці базавых велічынь альбо адміністрацыйным арыштам.

Нагадаем, што Сяргей Пятрухін быў затрыманы днём 27 ліпеня, калі выходзіў з дому. Да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі, што ім трэба аглядзець кватэру блогера.

Размову з міліцыянтамі Пятрухін трансляваў у жывым эфіры на YouTube-канале “Народны рэпарцёр”. Ён адмовіўся пускаць супрацоўнікаў міліцыі ў кватэру, бо тыя не патлумачылі, на якой падставе робіцца агляд.

У выніку блогера адвезлі ў Ленінскі РАУС Брэста, і ў выходныя дні ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання. Таксама вядома, што калі Пятрухіна ўсё ж затрымалі, супрацоўнікі міліцыі правялі без яго ўдзелу агляд яго кватэры, забралі камп’ютар і іншую лічбавую тэхніку.

На брэсцкага блогера Пятрухіна завялі крымінальную справу абразу

Каментары