412

Брэсцкага блогера Пятрухіна знялі з аўтобуса ня літоўскай мяжы

19.12.2018 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Як распавёў сам блогер, яго знялі з аўтобуса падчас памежнага кантролю на беларуска-літоўскай мяжы.

“Ніякіх тлумачэнняў ад памежнікаў не было. Адзінае, што ведаю, супраць майго выезду за мяжу ёсць адпаведны ліст з Ленінскага РАУС горада Брэста”, — кажа Сяргей Пятрухін.

Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін разам са сваім калегам Аляксандрам Кабанавым з’яўляецца аўтарам шматлікіх расследаванняў, якія тычацца фактаў карупцыі, перавышэння паўнамоцтваў і іншых злоўжыванняў з боку чыноўнікаў і прадстаўнікоў праваахоўных структур.

Сяргея Пятрухіна неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, затрымлівалі і арыштоўвалі, а паводле рашэнняў судоў ён мусіў сплаціць вялікія штрафы.