624

Брэнд Balenciaga выпусціў ролік пра новую калекцыю ў выглядзе тэлевізійных навін

19.02.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У новым відэа Balenciaga мадэлі прадстаўленыя ў вобразе тэлевядучых. Дэманструюцца кадры нібыта з навін. Відэа выглядае некалькі апакаліптычна. І ўсё гэта пад музыку амерыканскага калектыва Wolf Eyes.

На youtube-канале Balenciaga з'явіўся відэаролік да рэкламнай кампаніі новай вяснова-летняй калекцыі, якую крэатыўны дырэктар французскага дома Дземна Гвасалія прадставіў у верасні ў Парыжы.

Ролік стылізаваны пад выпуск тэлеперадачы з мадэлямі ў якасці вядучых, карэспандэнтаў і экспертаў. На візуальны шэраг накладзеная музыка амерыканскай эксперыментальнай групы Wolf Eyes.

Паглядзіце на інфармацыйны свет вачыма правакатыўнага брэнда.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!