3129

“Борисовским новостям” зноў адмовілі ў распаўсюдзе праз сістэмы “Белпошта” і “Мінаблсаюздрук”

23.09.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Распаўсюд СМІ

Прадпрыемствы-манапалісты не жадаюць заключаць дамоваў з выданнем, спасылаючыся на арт. 391 Грамадзянскага кодэксу, які надае юрыдычным і фізічным асобам свабоду ў заключэнні дамоваў.

Газета “Борисовские новости” звярталася да дырэктара гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Мінаблсаюздрук” Есіна С. А. і да генеральнага дырэктара РУП “Белпошта” Саксонавай І. І. Выданне прапаноўвала заключыць дамовы на распаўсюд праз сетку раздробнага гандлю, а таксама на аказанне паслуг па прыёму падпіскі і дастаўцы друкаванага СМІ.

Незалежнае выданне знікла з кіёскаў “Саюздруку” з 2006 г., напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. У той жа час газету адмовілася распаўсюджваць “Белпошта”. З 1 чэрвеня 2013 года на рэгіянальную газету «Борисовские новости» зноў з’явілася магчымасць падпісацца ў аддзяленнях «Белпошты» Мінскай вобласці, але ў каталогах яна пратрымалася ўсяго 5 месяцаў.

Выданне распаўсюджваецца праз прыватную гандлёвую сетку (у крамах, на рынках), пры дапамозе грамадскіх распаўсюднікаў. Па раёне падпісчыкам газету дасылаюць па пошце ў канвертах. Па словах галоўнага рэдактара Анатоля Букаса, у Барысаве пастаянна адкрываюцца новыя гандлёвыя аб’екты, але “БН” на рэалізацыю яны адмаўляюцца браць, патрабуючы спачатку паказаць дазвольны ліст з гарвыканкама. Цяпер выданне выходзіць накладам каля 5 тыс. асобнікаў, хаця ў 1998-1999 г.г. газета мела наклад 12 тысяч.

«Борисовские новости» зноў зніклі з падпісных каталогаў (+Копіі дакументаў)

Праз 8 гадоў недзяржаўную газету вярнулі ў падпісныя каталогі. Ці надоўга?

Дзесяць год без права распаўсюду (Копіі дакументаў, табліца)