1591

«Борисовские новости» звяртаюцца ў “Мінаблсаюздрук”

28.04.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Распаўсюд СМІ

Недзяржаўная газета “Борисовские новости” даслала ў “Мінаблсаюздрук” пакет дакументаў, неабходных для заключэння дамовы на распаўсюд выдання.

Нагадаем, што начальнік гандлёвага аддзелу “Мінаблсаюздрук” Г. Сайкова прапанавала зрабіць гэта ў адказ на зварот юрысконсульта газеты. Ці складуць дамову на распаўсюд, пакажа бліжэйшы час.

У той жа час зварот, накіраваны супрацоўнікам газеты ў “Белпошту” з мэтай уключэння выдання ў падпісны каталог, застаўся без адказу. Па словах юрысконсульта выдання Алега Мацкевіча, ён будзе звяртацца ў гэтую арганізацыю паўторна.

Падпіска і продаж газет у кіёсках: можа, паспрабаваць зноў?