327 0

“Борисовские новости” звярнуліся да Ананіч з просьбай вярнуць выданне ў дзяржаўны распаўсюд

16.02.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Галоўны рэдактар газеты “Борисовские новости” Анатоль Букас накіраваў ліст міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч. У сувязі з тым, што Аляксандр Лукашэнкам нядаўна паабяцаў вярнуць недзяржаўныя газеты ў дзяржаўную сетку распаўсюду, Букас просіць Ананіч садзейнічаць у заключэнні дамоваў з РУП “Белсаюздрук” і РУП “Белпошта”.

Нагадаем, што 13 лютага рэдактар "Народнай Волі" Іосіф Сярэдзіч падчас асабістай сустрэчы з Лукашэнкам перадаў спіс дзевяці выданняў, якія не могуць трапіць у тую ці іншую дзяржаўную сетку распаўсюду. Гэта «Борисовские новости», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press», «Новы час», «СНплюс. Свободные новости плюс», «Рэгіянальная газета», «ARCHE. Пачатак».

Анатоль Букас таксама паведаміў міністру інфармацыі, што на мясцовым узроўні існуюць перашкоды на шляху распаўсюду “Борисовских новостей” праз буйныя гандлёвыя аб’екты — раённыя ўлады забараняюць іх уладальнікам заключаць адпаведныя дамовы з газетай.

Галоўны рэдактар газеты “Борисовские новости” выказвае спадзеў, што ў сувязі з заявамі Лукашэнкі, магчыма, Ананіч дапаможа аднавіць свабоду слова ў рэгіёне.

 

Каментары