843

“Борисовские новости” як індыкатар эканамічнай свабоды суб’ектаў гаспадарання

02.10.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Газета “Борисовские новости” працягвае працу па пашырэнні сістэмы ўласнага распаўсюду. З гэтай мэтай рэдакцыя выдання прапаноўвае гандлёвым аб’ектам заключаць дамовы на продаж сваёй друкаванай прадукцыі. Але вялікія сеткавыя крамы па-ранейшаму не жадаюць супрацоўнічаць з недзяржаўнай газетай.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/borisovskije_novosti1_1.jpg

За апошні час такія дамовы ўдалося падпісаць толькі з чатырма невялікімі прадуктовымі крамамі. Прычынамі адмовы ў супрацоўніцтве часцей за ўсё называюцца эканамічныя, з фармулёўкамі тыпу “ў цяперашні момант заключэнне дамовы з вамі не ўяўляецца магчымым”. Пры гэтым буйныя маркеты без праблем прадаюць друкаваныя выданні “Адзінства”, “АиФ”, “КП в Беларуси”.

барысаўская сеткавая крама, дзе на сёння прадаюцца “Борисовские новости” – гэта “Віталюр” на бульвары Грэчка. Але і тут паміж суб’ектамі гаспадарання не ўсё гладка: нядаўна гандлёвы цэнтр прапанаваў недзяржаўнаму выданню скараціць колькасць газет на рэалізацыю да 20 пры ранейшым аб’ёме продажу 45-47 экзэмпляраў на тыдзень (на рэалізацыю бралася пры гэтым 50 штук). Патлумачыць такі крок з пункту гледжання эканамічных інтарэсаў вельмі цяжка, але, калі браць пад увагу спробы ўмяшацца ў дзейнасць газеты з боку райвыканкаму, усё робіцца зразумелым.