358

Блогеру Пятрухіну збіраюць грошы на выплату штрафу і кампенсацый супрацоўнікам міліцыі

25.04.2019 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Дыфамацыя

Пачалася кампанія па зборы сродкаў для брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна на выплату штрафу і кампенсацый супрацоўнікам міліцыі.

Нагадаем, 18 красавіка суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў блогера вінаватым у парушэнні двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — “Паклёп” (ч. 2 арт. 188) і “Абраза” (ч. 2 арт. 189).

Паводле рашэння суддзі Аляксандра Семянчука, Сяргей Пятрухін мусіць сплаціць  у даход дзяржавы штраф памерам 360 базавых велічынь, гэта 9 180 рублёў. Таксама цягам месяца блогер павінен пакрыць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (агулам на 7 500 рублёў)  і выдаткі на адваката.

Збор сродкаў для блогера пачаўся на платформе MolaMola.

Пасля абвешчанага прысуду ва ўпраўленні ўнутраных справаў Брэсцкага аблвыканкама заявілі, што грошы, якія пералічыць Пятрухін супрацоўнікам міліцыі, яны ахвяруюць падшэфным дзіцячым дамам.