Мінскі гарадскі суд асудзіў блогера Паўла Спірына на чатыры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму, перадае "Белсат".
Яго вінавацілі ў наўмысным распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Падставай для крымінальнай справы стаў фільм Спірына "Грань", дзе распавядаецца пра гандаль наркотыкамі ў Беларусі. Стужка была прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай. Аўтар спрабаваў праз суд аспрэчыць гэтае рашэнне, але безвынікова.
Таксама у абвінавачанні фігураваў відэаролік Спірына "Жудасная таямніца генпракурора Беларусі. Карт-бланш на садызм". У ім расказвалася пра падзеі 9 жніўня і гвалт сілавікоў над мірнымі дэманстрантамі
На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Спірын падаваў заяўку, але не змог зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу.