233

Блогера Мікалая Клімовіча з Пінска этапавалі ў Баранавічы

07.03.2023 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Грамадскага актывіста і блогера Мікалая Клімовіча этапавалі з Пінска ў Баранавічы ў следчы ізалятар № 6. На мінулым тыдні яго пакаралі годам зняволення за абразу Лукашэнкі.

28 лютага суддзя Андрэй Бычыла прызнаў пінчука вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (“Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”).

Мікалай Клімовіч не згодны з вынесеным яму прысудам і збіраецца абскарджваць рашэнне суда г. Пінска і Пінскага раёна.

Пад пераслед Мікалай Клімовіч трапіў у снежні, калі сілавікі на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы выявілі палітычную карыкатуру на Аляксандра Лукашэнку, які быў намаляваны ў нацыскай форме.

Перад гэтым блогера судзілі па адміністрацыйнай справе паводле арт. 19.10 КаАП. За тое, што ў сацыяльнай сетцы “Одноклассники” ён паставіў рэакцыю “смешна” пад карыкатурай на Уладзіміра Пуціна, намаляванага таксама ў нацысцкай форме. Тады той жа суддзя Андрэй Бычыла прызнаў яго вінаватым у распаўсюдзе нацысцкай сімволікі і прызначыў штраф памерам 111 беларускіх рублёў.

Нагадаем, 61-гадовы Мікалай Клімовіч мае другую групу інваліднасці праз праблемы з сэрцам і перанесены інсульт.

«Гэта акт запалохвання». БАЖ назвала чаканым статус «экстрэмісцкага фармавання»

“Героі маіх кніг замянілі мне бабуль і дзядуль, якіх я не заспеў”. Гістарычны лёс Руслана Кулевіча

Шведскія журналісты стварылі гульню, у аснове якой аповеды Ларысы Шчыраковай і Яўгена Меркіса

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!