179

Блогера Аляксандра Кабанава не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

21.10.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Блогер з Бярозы Аляксандр Кабанаў, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі і адзін з актывістаў ініцыятыўнай групы, што выступае супраць будаўніцтва акумулятарнага завода каля Брэста, вылучаўся шляхам збору подпісаў у Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 1.  

Падчас пасяджэння акруговай выбарчай камісіі Аляксандру Кабанаву было адмоўлена ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Паводле камісіі, падставай з’явілася тое, што блогер не пазначыў у анкеце месца працы — ён запісаўся рамеснікам, а таксама ў яго нібыта знайшлі неадпаведнасць дадзеных з падатковай інспекцыі ў параўнанні са звесткамі ў анкеце.

Дарэчы, на выбарчай акрузе № 1, дзе збіраўся балатавацца Аляксандр Кабанаў, у выніку зарэгістравалі толькі трох прэтэндэнтаў з васьмі. Менавіта па гэтай акрузе на другі тэрмін у парламент вылучаецца дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Брыч.