НЕ - ВАЙНЕ!
1155

Блогер Эдуард Пальчыс пакараны чарговымі 15-ю суткамі арышту

19.06.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Мінску 19 чэрвеня праходзіць каля 20 судоў па адміністрацыйных справах па артыкуле 23.34 КаАП — за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. А фактычна судзяць тых, хто прыходзіў на пікеты падчас нядзельных збораў подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты каля Камароўскага рынку, паведамляе сайт Spring96.org.

Эдуард Пальчис

У Судзе Кастрычніцкага раёна Мінска была разгледжана  адміністрацыйная справа па арт. 23.34 КаАП блогера Эдуарда Пальчыса.

Разглядала справу суддзя Алена Жывіца. Блогер на пасяджэнне не прыйшоў, справа была разгледжана без яго. У пратаколе значыцца, што сёмага чэрвеня Эдуард Пальчыс падчас пікетаў на Камароўцы выкрыкваў лозунгі "Сыходзь!", "Жыве Беларусь!", "Верам, можам, пераможам!". Сведка — кіроўца АМАПу Сінтавец сказаў, што бачыў Пальчыса 7 чэрвеня каля Камароўкі, ён нібыта размаўляў з людзьмі і выкрыкваў лозунгі. Іншы сведка — Юрый Багамаз, амапавец.

Паказанні сведкаў адносна лозунгаў не супалі з тым, што напісана ў пратаколе.

Вердыкт — 15 сутак арышту.

Эдуард Пальчыс кажа, што хадзіў на пікеты з мэтаю рабіць стрымы, кантэнт для Telegram-канала. Лозунгі не крычаў, сцягоў у рукі не браў.

Нагадаем, Эдуард Пальчыс 15 чэрвеня ўжо быў асуджаны на 15 сутак за ўдзел у пікетах патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Фармулёўкі абвінавачвання былі падобныя — выкрыкваў лозунгі. Эдуард падкрэслівае, што не збіраў подпісы і не быў удзельнікам масавых мерапрыемстваў. Ён рабіў фота- і відэаздымкі.

Такім чынам агулам блогер Эдуард Пальчыс мусіць адбыць 30 сутак адміністрацыйнага арышту.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!