1813

Блог NEXTA спыняе сваё існаванне

05.02.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Фота: Сяргей Шапран

Папулярны Telegram-блог NEXTA  трансфармуецца ў медыя.

Пра "трансфармацыю ў паўнавартаснае СМІ XXI стагоддзя" абвесцілі аўтары блога.

Блог NEXTA — папулярны ў Беларусі. Мае 200 тысяч падпісчыкаў у Telegram і амаль 340 тысяч падпісчыкаў у YouTube. У блогу звычайна публікуецца інфармацыя пра здарэнні, унутраныя разбіральніцтвы на прадпрымствах і г. д.

Аўтар канала Сцяпан Пуціла сцвярджае, што інфармацыю яму "зліваюць" людзі з месцаў падзей, у тым ліку з сілавых ведамстваў.

Аўтары блога абяцаюць больш навінавых публікацый, аналітыку. Але ўсё гэта без цэнтралізаванага сайта.

Рэдактарам публікацый у Telegram-каналае цяпер будзе пераважна журналіст Раман Пратасевіч. Напрыканцы студзеня гэтага года Пратасевіч папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. Ён заяўляў тады, што не ўдзельнічаў у працы над тэлеграм-каналам Nехта.

Сцяпан Пуціла (псеўданім "Сцяпан Святлоў"), стваральнік і галоўны аўтар усяго брэнда NEXTA, абяцае больш увагі надаць развіццю іншых сацсетак і YouTube-канала.

Нагадаем, што ў 2018 годзе  была інфармацыя, быццам бы на Сцяпана Пуцілу завялі крымінальную справу за абразу Аляксандра Лукашэнкі (артыкул 368 КК Беларусі). У яго бацькоў у кватэры ў Мінску быў вобшук. Але ў выніку супрацоўнікі міліцыі абмежаваліся толькі гэтым — гэта была праверка пасля заявы нейкай спадарыні Грып.

Сцяпан Пуціла жыве ў Варшаве.

Журналіст Чудзянцоў застаецца за кратамі. Ягоны сябар Пратасевіч папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!