746

Берасцейскаму праваабаронцу Раману Кісляку пракуратура вынесла папярэджанне за інтэрв'ю Deutsche Welle

22.04.2021

Берасцейскага праваабаронцу Рамана Кісляка сёння выклікалі ў пракуратару і далі афіцыйнае папярэджанне.

Рамана вінавацілі ў тым, што ён даў інтэрв'ю Deutsche Welle. Пракуратура лічыць, што словы Кісляка, сказаныя ў інтэрвʼю, могуць прывесці да напружанасці ў грамадстве і выклікаць акцыі пратэсту. Якія канкрэтна словы — Кісляку не паведамілі.

«Я лічу гэта поўным бязмежжам. Атрымліваецца, зараз нават нельга абмеркаваць ніякія праблемы, якія ёсць у грамадстве. Буду абскаржваць», — сказаў Раман Кісляк «Белсату».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!