НЕ - ВАЙНЕ!
1798

БелТА выкарыстала фота з незалежнага сайта, абрэзаўшы лагатып

16.01.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Аўтарскі фотаздымак Васіля Мацкевіча, які належыць сайту “Медиа-Полесье”,  з’явіўся на БелТА з абрэзаным лагатыпам першакрыніцы.

скрыншот фота-арыгінала з сайта media-polesye.by

скрыншот с фота на сайце БелТА (belta.by)

- Такія факты недапушчальныя ў Байнэце, - лічыць рэдактарка сайта “Медиа-Полесье Святлана Гарда. - Тым больш, калі прыклад неэтычных паводзінаў дэманструе вядучае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва краіны.

Навіна пра аўтобусны прыпынак у Пінску, прысвечаны Году культуры, выйшла на “Медиа-Полесье” 13 студзеня ў 16.48. На БелТА - 15 студзеня ў 15.53, дзе ўзялі фота першакрыніцы, але лагатып абрэзалі.

Пры гэтым БелТА спаслалася чамусьці на сайт ipinsk.by, які перадрукаваў навіну з “Медиа-Полесья” , але захаваў лагатып і гіперспасылку першакрыніцы.

- Выкарыстоўваючы рэгіянальныя парталы як інфармацыйных донараў, БелТА папярэджвае, што “при любом использовании материалов активная гиперссылка на belta.by обязательна”, – дадае Святлана Гарда і заклікае рэгіянальных журналістаў адстойваць свае аўтарскія правы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!