НЕ - ВАЙНЕ!
854

«Белсат» стане даступны тэлегледачам з Украіны

21.07.2016 Крыніца: www.belsat.eu

Тэлеканал трапіў у пакеты кабельнага тэлебачання ва Украіне.

Гэта стала магчымым пасля падпісання дамовы паміж «Белсатам» і кампаніяй «Рэкламная тэлевізійная група» (РТГ), кліентамі якой зʼяўляюцца 90 % аператараў платнага тэлебачання Украіны.

РТГ належаць правы на рэтрансляцыю ва Украіне больш чым 40 тэлеканалаў, цяпер у іх лік дадаўся і наш тэлеканал.

Гледачы з Беларусі па-ранейшаму могуць глядзець «Белсат» на спадарожніку, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!