673

"БелГазета" падала на Жываловіча ў АБЭЗ, пасля чаго сайту адключылі хостынг

28.01.2019 Крыніца: Еўрарадыё

Працягваецца канфлікт паміж калектывам "БелГазеты" і асноўным акцыянерам выдання і экс-дырэктарам Кірылам Жываловічам. Рэдакцыя напісала, што падала на Жываловіча заяву ў аддзел па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю. Пасля гэтага сайту belgazeta.by быў адключаны хостынг. 

a1.jpg

У чарговай заяве журналістаў "БелГазеты" пералічваюцца некалькі фактаў, падазроныя на іх думку. 

Так, Жываловіч заключыў са сваёй жонкай Марынай (як ІП) дамову на аказанне маркетынгавых паслуг. "У бухгалтэрыі прадпрыемства захаваліся апавяшчэнні цяпер нябожчыка дырэктара Дзяменцьева Ю.В., які прама ўказаў, што здзелкі з афіляванай асобай, якія фактычна не выкананыя, аплачвацца не будуць. У жніўні 2017 г. Жываловіч, змяніўшы Дзяменцьева на пасадзе дырэктара і не працягнуўшы кантракт з папярэднім галоўным бухгалтарам, асабіста зрабіў аплату маркетынгавых паслуг жонкі", — гаворыцца ў заяве. 

Пры новым дырэктары, адзначаюць журналісты, фінансавае становішча выдання стала рэзка пагаршацца. Аднак сам Жываловіч як дырэктар налічваў сабе прэміі ды ганарары. "Пакуль газета павольна, але ўпэўнена ішла на дно, Жываловіч з зайздроснай упартасцю налічваў сабе штомесячныя прэміі, нават знаходзячыся на бальнічным і не з'яўляючыся на працы на працягу года. Інтарэсы журналістаў, якія атрымлівалі ў гэты час у лепшым разе капейкі, дырэктара хвалявалі менш за ўсё. Ён змог нават выплаціць сабе матэрыяльную дапамогу, каб не прапасці ў цяжкі час", — канстатуе калектыў газеты.

Згадваецца і кантракт з піўным барам Beer Show, заключаны Жываловічам. Дырэктар планаваў стварыць там дыскусійны клуб і ўклаў у піўбар грошы, але ідэя так і не ўвасобілася ў жыццё. 

Паміж калектывам "БелГазеты" і асноўным акцыянерам і экс-дырэктарам Кірылам Жываловічам узнік канфлікт. Пасля прызначэння Андрэя Бандарэнкі новым дырэктарам выдання Жываловіч заявіў пра рэйдарскі захоп газеты і прызначыў свайго дырэктара — Юрася Карэтнікава. Абодва бакі абмяняліся рэзкімі заявамі. 

Андрэй Бандарэнка расказаў прававы механізм адхілення Жываловіча і згадаў «грант ад Расіі на $100 тысяч»

Живолович: Состоялось собрание учредителей, Бондаренко больше не директор