2217

Беларускія журналісты могуць падаць заяўку на гадавую стажыроўку ў ЗША (да 1 жніўня)

06.06.2016 Крыніца: by.odb-office.eu

Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі запрашае да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме імя Х'юберта Хамфры ў 2017-2018 навучальным годзе. Стыпендыятамі могуць стаць беларускія спецыялісты сярэдняга звяна, якія маюць адпаведны досвед і здольнасць скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага навучання ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША.

У межах праграмы беларускія спецыялісты пройдуць гадавую стажыроўку ў ЗША для ажыццяўлення навуковай працы і ўдасканалення прафесійнага майстэрства.

Праграма не прадугледжвае атрыманне навуковай ступені.

Стыпендыі выдаткоўваюцца на конкурснай аснове прафесійным кандыдатам, якія плануюць у далейшым працаваць у дзяржаўным ці прыватным сектары.

Праграма разлічана на ініцыятыўных і самастойных спецыялістаў, якія самі складаюць план свайго знаходжання ў ЗША, усталёўваюць прафесійныя сувязі і лёгка адаптуюцца да новых умоў.

Конкурсныя дысцыпліны на 2017-2018 год

Устойлівае развіццё

Развіццё сельскай мясцовасці і сельскай гаспадаркі

Эканамічнае развіццё

Фінансы і банкаўская справа

Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змяненне клімату

Гарадское і рэгіянальнае планаванне

Будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў

Камунікацыя і журналістыка

Заканадаўства і правы чалавека

Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржкіравання

Прафілактыка і палітыка ў адносінах гандлю людзьмі

Палітыка ў галіне тэхналогій і кіравання

Кіраванне чалавечымі рэсурсамі

Адукацыя

Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі

Кіраванне вышэйшай адукацыяй

Выкладанне ангельскай мовы як замежнай

Ахова здароўя

Кіраванне ў галіне аховы здароўя

Прафілактыка ВІЧ/СНІД

Адукацыя, прафілактыка і лячэнне злоўжывання наркатычнымі рэчывамі

Патрабаванні да кандыдатаў/кандыдатак:

- беларускае грамадзянства;

- дыплом аб вышэйшай адукацыі (мінімум - ступень бакалаўра);

- мінімум 5 гадоў бесперапыннага прафесійнага стажу;

- здольнасці да кіруючай працы ў сваёй галіне ведаў;

- імкненне прыносіць грамадскую карысць, удасканальвацца ў той ці іншай галіне ведаў;

- добрае веданне ангельскай мовы (можа здаць экзамен TOEFL не менш чым на 71 у Інтэрнэт-фармаце і 525 балаў у ручным фармаце).

Даведацца больш пра праграму можна тут.

Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.

Дэдлайн - 1 жніўня 2016 года.

Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Беларусі па тэл.: (017) 210 12 83 / дадатковы нумар 5612.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!