501

Беларускія медыя распачалі кампанію салідарнасці з журналістам Ягорам Марціновічам (ФОТА для распаўсюду)

25.09.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае калег дзяліцца інфармацыяй пра затрыманне рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча і патрабаваць ад уладаў яго вызвалення.

Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч з'яўляецца падазраваным па арт. 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп). Ад 23 верасня ён знаходзіцца ў ізалятары, у кватэры журналіста быў ператрус. Нагодаю стала публікацыя інтэрв'ю з Уладам Сакалоўскім, у якім згадваецца намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Барсукоў.  Сакалоўскі расказаў, што падчас адбыцця арышту на Акрэсьціна яго збіваў меркавана намеснік міністра МУС Аляксандр Барсукоў.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выступае за дэкрыміналізацыю дыфамацыі ў прынцыпе.

У крымінальным пераследзе Ягора Марціновіча (з прыцягненнем да гэтага пераследу супрацоўнікаў сілавых структур) мы бачым таксама праявы цэнзуры і злоўжыванне прававымі нормамі для абмежавання свабоды слова.

Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Ягора Марціновіча і спынення крымінальнага пераследу!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!