237

Беларускія арганізацыі Беласточчыны выказаліся ў падтрымку БАЖ, ЗБС “Бацькаўшчына” і іншых незалежніцкіх НДА

06.09.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Кіраўнікі беларускіх арганізацый Беласточчыны выступілі з сумеснай заявай.

— На Беларусі ад некалькі тыдняў ідзе безпрэцэндэнтная атака на ўсё беларускае. Кожны дзень даходзяць да нас звесткі аб чарговых ператрусах, арыштах або прысудах па сфабрыкаваных справах. Шмат рэдакцыяў незалежных СМІ і пазаўрадавых арганізацыяў ужо ліквідаваныя. Іншыя стаяць перад такой самай перспектывай.

Мы, ніжэй падпісаныя, выказваем рашучы пратэст супраць рэпрэсій і ліквідацыі такіх заслужаных арганізацыяў, як Праваабарончы цэнтр «Вясна», ПЭН Цэнтр, Таварыства беларускай мовы, Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, Саюз беларускіх пісменнікаў. Усе незалежныя пазаўрадавыя арганізацыі, якія ў сваіх статутных мэтах маюць развіццё культуры, беларускай мовы, грамадзянскай супольнасці і незалежных медыяў маюць права на існаванне.

Цяжка пераацаніць заслугі вышэй названых арганізацыяў, тым не менш нас, беларусаў у Польшчы, непасрэдна закранае перш за ўсё ліквідацыя Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Гэтае згуртаванне здаўна дзейнічае на карысць беларусаў па-за межамі Беларусі, арганізуе З'езды беларусаў свету, у якіх заўсёды удзельнічала шматлікая дэлегацыя з Польшчы. Па ініцыятыве ЗБС «Бацькаўшчына» у Рэспубліцы Беларусь быў прыняты закон «Аб суайчынніках за мяжою».

Кіраўніцтва «Бацькаўшчыны» заўсёды цікавілася справамі польскіх беларусаў і падтрымлівала нас па меры магчымасцяў. У гэты цяжкі момант прагнем выказаць нашую ўдзячнасць, салідарнасць і веру, што ЗБС «Бацькаўшчына» адродзіцца і надалей будзе працаваць на карысць беларусаў ва ўсім свеце.

Алег Латышонак, Беларускае Гістарычнае Таварыства

Яраслаў Іванюк, Фонд Kamunikat.org

Яўген Вапа, Беларускі Саюз у Польшчы

Марына Ляшчэўская, Фонд Беларусь 2020

Павал Станкэвіч, Фонд Тутака

Уршуля Іванюк, Аб’яднанне АБ-БА

Тамаш Суліма, Аб’яднанне Беларускіх Журналістаў

Марцін Рэмбач, Цэнтр Грамадзянскай Адукацыі Польшча-Беларусь

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!