НЕ - ВАЙНЕ!
1512

Беларускі ПЭН-цэнтр выступіў з заявай з нагоды гібелі Паўла Шарамета

21.07.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

“20 ліпеня 2016 года невядомымі злачынцамі ў Кіеве было здзейснена подлае забойства нашага калегі і земляка, незалежнага журналіста Паўла Шарамета”.

“Не выклікае сумнення, што тыя, хто заказаў гэтае забойства, помсцілі яму за яго прынцыповую пазіцыю ў адстойванні права кожнага чалавека на атрыманне поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі. Кім бы ні былі гэтыя злачынцы, яны павінны быць выкрытыя і пакараныя.

Беларускі ПЭН-цэнтр смуткуе з прычыны трагічнай гібелі Паўла Шарамета, выказвае спачуванні яго родным і блізкім і выказвае ўпэўненасць, што справа, дзеля якой ён аддаў сваё жыццё, пераможа”, – адзначаецца ў заяве.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!