845

"Беларускі партызан" адключыў каментары для наведвальнікаў

18.12.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Рэдакцыя сайта тлумачыць, што каментары для наведвальнікаў часова адключаныя, бо, верагодна, менавіта яны сталі нагодаю для блакіроўкі belaruspartisan.org.

Абяцаюць больш увагі надаваць лістам у рэдакцыю і каментарам у сацыяльных сетках на старонках "Беларускага партызана".

Нагадаем, што сайт "Беларускі партызан" аднавіў працу, змяніўшы дамен *.org на *.by.