Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА шукае кіраўніка (да 15 студзеня)

Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА

Кіраўнік/кіраўніца выканаўчага органа арганізацыі будзе адказны/адказная за адміністрацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці кіруючых і кантралюючых структураў арганізацыі і рэалізацыі праграмнай дзейнасці.

Патрабаванні: веданне фінансавага менеджменту, уменне кіраваць камандай і будаваць карпаратыўную культуру, валоданне англійскай мовай, веданне "донарскіх" арганізацыяў і трэндаў беларускага "трэцяга сектара".

Вітаюцца моцныя камунікатыўныя навыкі і ўменне весці перамовы, уяўленне пра механізмы рэалізацыі моладзевай палітыкі ў Беларусі і веданне гісторыі яе развіцця.

На працягу месяца кандыдат/кандыдатка будзе праходзіць стажыроўку ў якасці асістэнта/асістэнткі дзеючага кіраўніка арганізацыі.

Пасля завяршэння стажыроўкі паспяховы кандыдат/кандыдатка прыступіць да працоўных абавязкаў.

Пачатак працы - з красавіка 2016 года.

Абавязкі кіраўніка Беларускага нацыянальнага моладзевага савета "РАДА":

- аганізацыя выканання рашэнняў Сходу прадстаўнікоў і Савета "РАДА",

- кіраванне працай Сакратарыята, забеспячэнне выканання Тактычнага плана арганізацыі, пастаянны маніторынг існуючых праектаў і праграм, вызначэнне функцыянальных абавязкаў і паўнамоцтваў супрацоўнікаў Сакратарыята, выбар супрацоўнікаў Сакратарыята,

- фарміраванне праекта гадавога бюджэта арганізацыі, пошук сродкаў на ажыцяўленне праграмнай дзейнасці, перамовы з донарскімі арганізацыямі і прадстаўленне справаздачнасці па дзейнасці арганізацыі.

Дэдлайн - 15 студзеня 2016 года.

Лісты з рэзюмэ неабходна дасылаць на е-мэйл: info@rada.fm.