1644

Беларускі Калегіюм зноў запрашае студэнтаў на дадатковае навучанне па журналістыцы (да 15 кастрычніка)

28.09.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Беларускі Калегіюм запрашае студэнтаў на новы навучальны год.

Набор на дадатковае навучанне адбудзецца па спецыялізацыях: 

- Найноўшая гісторыя;

- Філасофія/літаратура;

- Еўразвяз: палітыка, грамадства, культура;

- Журналістыка

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць студэнтаў старэйшых курсаў і выпускнікоў ВНУ. У выключных выпадках прымаюцца і студэнты малодшых курсаў. 

Навучальныя праграмы “БК” арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы, яны не дублююць існуючых праграм дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплома аб вышэйшай адукацыі.

Фінансавыя ўмовы

Навучанне ў БК – бясплатнае.

Заняткі пачынаюцца ў канцы кастрычніка 2015 г.

Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе неабходна запоўніць анкету.

Дэдлайн прыёму заявак – 15 кастрычніка 2015 г. 

Адказы на асноўныя пытанні, звязаныя з паступленнем і навучаннем, глядзіце тут.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз info@belcollegium.org альбо ў FB.