741

Беларускі Калегіюм запрашае на навучанне: мысленне, сацыялогія, тэорыя і практыка пісьма і іншае

25.11.2020 Крыніца: Беларускі Калегіюм

Творчыя семінары:
Беларускае мысленне (Ігар Бабкоў)
Культурныя коды цывілізацыі Захаду (Ірына Дубянецкая)
Сацыяльная герменэўтыка (Павал Баркоўскі)
Беларуская сацыялогія/сацыялогія Беларусі (Генадзь Коршунаў)
Тэорыя і практыка пісьма (Валянцін Акудовіч)
Сучаснае філасофскае/акадэмічнае пісьмо (Іван Новік)

Навучанне адбываецца па індывідуальнай праграме. У аснове – работа на творчых семінарах, а таксама на лекцыях і майстар-класах вядомых інтэлектуалаў, навукоўцаў, журналістаў, творчых асобаў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаем студэнтаў(-к) старэйшых курсаў або асобаў з вышэйшай адукацыяй. Калі вы студэнт(-ка) малодшых курсаў, у асобных выпадках можам зрабіць выключэнне.

Дэдлайн для заявак - 25 лістапада 2020 г. Але, калі вы знайшлі нас пазней, не саромцеся - падавайцеся:)
Пачатак заняткаў – са снежня 2020 г. Навучанне бясплатнае.

Мы прымаем на навучанне праз конкурс заявак – калі ласка, падбайце пра змястоўнае запаўненне анкеты.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!