602

Беларускі калегіум аб’яўляе набор на новы навучальны год

17.10.2018 Крыніца: Даслана арганізатарамі

Беларускі калегіум прапануе навучанне па чатырох спецыялізацыях:

— Філасофія / літаратура: У аснове — творчая майстэрня Валянціна Акудовіча «Тэорыя і практыка пісьма».

Інтэлектуальныя гісторыі Усходняй Еўропы: У аснове — семінар Ігара Бабкова «Гісторыя беларускай думкі».

Параўнальныя даследаванні цывілізацый: У аснове — семінар Ірыны Дубянецкай«Культурныя коды цывілізацыі Захаду».

Культурная аналітыка: У аснове — семінар-практыкум Максіма Жбанкова «Вербальны дызайн культурнага тэксту».

Беларускі калегіум — першая ў незалежнай Беларусі платформа дадатковай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе. Выкладчыкі БК — вядомыя ў Беларусі і свеце інтэлектуалы, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты. Праграмы БК не дублююць праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Навучанне бясплатнае.

Сертыфікат БК не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе трэба запоўніць анкету і даслаць уласныя тэксты (для кірункаў «Філасофія/літаратура» і «Культурная аналітыка»).

Пачатак заняткаў з лістапада 2018 года. 

Заяўкі прымаюцца да 27 кастрычніка 2018 г. Уключна.

Падрабязна пра паступленне і навучанне можна прачытаць тут.

Дадатковая інфармацыя: info@belcollegium.orgFacebook.