Беларускі Дом правоў чалавека шукае каардынатара па нарошчванні патэнцыялу

Адным з важных стратэгічных напрамкаў БДПЧ з’яўляецца садзейнічанне ўзмацненню дзейнасці і нарошчванню патэнцыялу беларускіх праваабаронцаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. Для развіцця дадзенага кірунку, а таксама нарошчвання крэатыву і пазітыву, БДПЧ шукае каардынатара па нарошчванні патэнцыялу, у чые кампетэнцыі будзе ўваходзіць наступнае:

  • Распрацоўка канцэпцыі, праграмы, пошук экспертаў і арганізацыя трэнінгаў/семінараў па нарошчванню кампетэнцый;

  • Сумесная праца з праектнымі мэнэджэрамі па нарошчванню кампетэнцый ў рамках вядзення праектнай працы;

  • Распрацоўка праграмы і рэалізацыя прафесійных трэнінгаў для супрацоўнікаў;

  • Распрацоўка крытэрыяў і методыкі правядзення аналітычных даследаванняў. Маніторынг такога даследавання і апрацоўка яго вынікаў;

  • Перыядычнае правядзенне апытання і выяўленне патрэбаў у сферы нарошчвання прафесійных кампетэнцый сярод арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі;

  • Фарміраванне новых ідэй і прапаноў для ўзмацнення развіцця і імплементацыі бягучых і новых стратэгічных рашэнняў арганізацыі;

  • Дапамога і кансультацыя супрацоўнікам і арганізацыям-партнёрам у пытаннях прыросту і развіцця прафесійных кампетэнцый і аптымізацыі працоўных працэсаў;

  • Удзел у распрацоўцы канцэпцый праектнага супрацоўніцтва і вызначэнне індыкатараў эфектыўнасці праектнай дзейнасці.

Неабходныя навыкі і кампетэнцыі:

  • Вопыт працы не менш за 2 гады ў сферы працы з арганізацыйнай структурай і персаналам кампаніі, аптымізацыі працэсаў і стратэгіяванні, кіравання зменамі і ведамі ў арганізацыі;

  • Вольнае валоданне рускай і беларускай мовай; валоданне ангельскай мовай на высокім узроўні з магчымасцю размаўляць і пісаць вельмі пажадана;

  • Высока развітыя аналітычныя навыкі і навыкі арганізацыйнага планавання;

  • Здольнасць да каманднай працы ў пастаяннай зменлівым дынамічным асяроддзі.

  • Аператыўнасць рэакцыі і пошук рашэнняў;

  • Эфектыўнае выкарыстанне прыкладанняў Microsoft Office, Word, PowerPoint і Excel;

  • Адкрытасць і гатоўнасць да навучання і пастаяннага ўдасканалення;

  • Уменне выкарыстаць розныя віды і метады камунікацыі і вырашаць нестандартныя задачы.

Дадатковыя ўмовы:

Месца: Мінск, Беларусь/Вільнюс, Літва

Занятасць: 50%

Не згубіце свой шанец стаць часткай крэатыўнай і дынамічнай каманды! Мы чакаем Вас!

Дашліце сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст на электронны адрас:

belarus@humanrightshouse.org да 13 траўня і, у выпадку паспяховага праходжання адборачнага тура, мы абавязкова звяжамся з Вамі!