НЕ - ВАЙНЕ!
299

Беларускі акцёр Яўген Смарыгін здаў экзамен па мове для атрымання ўкраінскага грамадзянства

08.11.2022 Крыніца: Наша Ніва

Былы гулец вядомай беларускай каманды КВЗ «ЧП», акцёр «Дызель-шоу» Яўген Смарыгін здаў іспыт па мове на атрыманне ўкраінскага грамадзянства, піша 24 канал.

«Я хачу атрымаць украінскае грамадзянства, таму што тут мая сямʼя, тут мае дзеці, тут мая жонка-ўкраінка. І таму я лічу, што павінен быць украінцам», — распавёў Яўген.

Яўген запэўніў, што здаць экзамен па ўкраінскай мове яму было няцяжка. Ён яе добра ведае, але імкнецца выйсці на такі ўзровень, каб гаварыць свабодна.

Ён распавёў, як здаваў экзамен. «Прыходзіш у клас ва ўніверсітэце. Маленькі кабінет, камера перад табою. Ёсць заданні, якія ты выконваеш. Мне было вельмі лёгка. Ну, напрыклад, заданне: ёсць фота сямʼі на пікніку, а ты апісваеш, што там адбываецца. Усё запісвае камера. Або ёсць іншае заданне: гісторыя, у якой не хапае слоў. І пішаш, устаўляеш словы, якія лічыш патрэбнымі. Гэта было няцяжка. На ўсё даецца гадзіна. На ўзровень для атрымання грамадзянства я прайшоў».

Яўген глядзіць фільмы і серыялы толькі на ўкраінскай мове. Ён вывучае ўкраінскую падчас працы і для працы: «У нас яшчэ вельмі добрая практыка. Ёсць серыял «На траіх». Ён ідзе на ICTV. Але канал загадаў перакласці ўсе 8 сезонаў з рускай мовы на ўкраінскую. І вось я перакладаю анлайн, сам чую, як я гавару. І ёсць супрацоўнік, які нас усіх выпраўляе. І гэта вельмі добрая практыка. Працуеш, а заадно і ўкраінскую мову вучыш».

Яўген Смарыгін нарадзіўся і вучыўся ў Мінску. У 2005 годзе пераехаў у Кіеў. Жанаты на ўкраінцы Лідзіі, мае траіх дзяцей. Бацькі і старэйшы брат Яўгена жывуць у Беларусі.

Чытайце яшчэ:

Першая цэль для ўзурпатараў. Тлумачым, для чаго грамадству незалежныя СМІ і чаму іх так не любяць аўтарытарныя рэжымы

“Намінанты на сабе зазналі, што такое ціск улады”. Названыя лепшыя публікацыі ў рэгіянальных медыя па версіі Асацыяцыі выдаўцоў

В суд направлено дело за интервью «экстремистскому» каналу. Вероятно, речь идет о Егоре Лебедке

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!