НЕ - ВАЙНЕ!
296

"Беларуская школа лідараў" у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня

25.05.2022 Крыніца: www.szkola-liderow.pl

Праект з’яўляецца часткай праграмы „Лідары” Польска-амерыканскага фонду свабоды, якая рэалізуецца Фондам „Школа лідараў”. Праект cкіраваны на асобаў, якія хочуць актыўна дзейнічаць на карысць развіцця беларускіх асяродкаў у Польшчы і для каго важныя дэмакратычныя ды грамадзянскія каштоўнасці. Гэта могуць быць лідараў з НДА, грамадскіх ініцыятываў, акадэмічных колаў ці медыяў.

Прыём заявак працягваецца да 31 траўня 2022 года  

Запоўніць анлайн-форму заяўкі

Падчас навучання мы будзем разглядаць лідарства і яго розныя формы. Будзем  абмяркоўваць дзейнасць сярод беларусаў у Польшчы, спосабы ўмацавання супольнасці і прыклады грамадскага чыну, асабліва сярод асобаў, хто прыехалі ў Польшчу пасля 2020 года.  Мы пастараемся разам падумаць пра тое, як пабудаваць давер і сеткі супрацоўніцтва, а таксама як выкарыстоўваць наяўныя ў Польшчы рэсурсы для развіцця беларускіх ініцыятываў. Мы будзем уздымаць важныя пытанні і шукаць адказы на іх разам.  Падчас праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць магчымасць развіваць свае кампетэнцыі і атрымаюць інструменты, якія дапамогуць быць лідарамі ў жыцці беларускай супольнасці ў Польшчы. У Беларускай школе лідараў мы дамо магчымасць будаваць адносіны, заснаваныя на даверы, ведаць інструменты прадстаўлення інтарэсаў свайго асяродку і дзейнічаць у духу самаарганізацыі і самадапамогі. 

Што можна атрымаць ад удзелу ў Беларускай школы лідараў? 

Удзельнікам Беларускай школы лідараў мы дапаможам раскрыць іх індывідуальны стыль і лідарскі патэнцыял.  Выкарыстоўваючы аўтарскія метады развіцця лідарства, мы ўмацуем лідарскія кампетэнцыі і навыкі каманднай працы ўдзельнікаў. Мы падрыхтуем удзельнікаў да дзеянняў у інтарэсах сваёй грамады і ў прадстаўленні яе інтарэсаў з выкарыстаннем наяўных у Польшчы рэсурсаў. Мы будзем спрыяць стварэнню і ўмацаванню сеткі супрацоўніцтва і ўзаемадачыненняў у беларускіх асяродках у Польшчы з выкарыстаннем інструментаў самаарганізацыі, самадапамогі і даступнай падтрымкі. 
Удзельнікі атрымаюць падтрымку ў планаванні і рэалізацыі сваёй ініцыятывы або праекту на карысць развіцця беларускай дыяспары ў Польшчы. 

Арганізацыя Беларускай школы лідараў 

Праграма складаецца з 2 вочных з’ездаў (кожны па 3 дні) і 3 сустрэчаў у анлайн-фармаце (3 па 3 гадзіны) ў ліпені, верасні і кастрычніку.  Акрамя таго, прадугледжаны 3 групавыя сустрэчы з цьютарамі. Удзельнікі будуць працаваць у невялікіх групах з цьютарам/цьютаркай, гэта значыць асобай, якая падтрымлівае працэс распрацоўкі ўласных ідэяў і праектаў удзельнікаў. 

Даты з’ездаў:    

І з’езд: 23-25 чэрвеня 2022 

II з'езд: 6-8 кастрычніка 2022 

Даты анлайн-сустрэчаў: 

І анлайн-сустрэча: 28 ліпеня 2022 г. 
II анлайн-сустрэча: 15 верасня 2022 г. 
III анлайн-сустрэча: 27 кастрычніка 

Даты правядзення групавых цьютарскіх сустрэчаў будуць вызначаныя разам з удзельнікамі на першым з’ездзе. 

Каго запрашаем узяць удзел у праекце?  

Да ўдзелу ў Беларускай школе лідэраў запрашаюцца лідары беларускіх асяродкаў у Польшчы, у тым ліку грамадскія актывісты, навукоўцы і журналісты. Праграма разлічаная на тых, каму на 31 траўня 2022 г. споўнілася 21 год. 

З кандыдатамі на ўдзел у Школе мы правядзем рэкрутацыйныя анлайн-размовы. Па іх выніках да ўдзелу ў Школе будуць запрошаныя 24 удзельнікі. 

Графік набору ў Беларускую школу лідараў 

Этап 1 (19.05-31.05)  

WYŚLIJ ZGŁOSZENIE/
Запоўніць анлайн-форму заяўкі

+    далучыць сваё рэзюмэ 

+  пазначыць кантакт асобы з беларускіх колаў у Польшчы, якая можа вас рэкамендаваць 

Этап 2 (6.06-10.06) 

Анлайн-размовы з кандыдатамі. 

Вынікі рэкрутацыі будуць абвешчаныя не пазней за 13 чэрвеня 2022 года. 

Матэрыялы для спампоўкі 

Рэгламент 
Узор Дамовы аб навучанні 
GDPR 

Дадатковыя пытанні: 

justyna.szymanska@szkola-liderow.pl

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!