Беларуская нацыянальная платформа (БНП) абвяшчае конкурс на пазіцыю эксперта/эксперткі

Беларуская нацыянальная платформа

Беларуская нацыянальная платформа (БНП) абвяшчае конкурс на пазіцыю эксперта/эксперткі па прывядзенню дакументацыі БНП у адпаведнасць з Code of ethical conduct (http://eap-csf.eu/wp-content/uploads/Code-of-Ethical-Conduct.pdf) — новаму зводу патрабаванняў кіроўнага камітэту Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Прыклады дакументаў можна пабачыць па спасылцы: npbelarus.info/become-a-member

Тэрмін працы: 19 жніўня — 1 лістапада 2019 года.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Разуменне структуры і механізмаў працы БНП
  • Веданне структуры Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
  • Аналітычныя здольнасці
  • Навыкі працы з афіцыйнай міжнароднай дакументацыяй
  • Юрыдычная адукацыя ці/і досвед працы ў юрыдычнай сферы
  • Веданне англійскай мовы пажадана.

Экспертам і эксперткам, зацікаўленым прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць сваю прапанову ў электронным выглядзе. Прапанова павінна ўключаць у сябе:

  • Рэзюмэ
  • Папярэдні варыянт плана правядзення працы
  • Прыкладны графік працы.

Прапановы прымаюцца не пазней за 11 жніўня на пошту csfbelarus@gmail.com.