322

Беларуская гандлёвая сетка выпусціла рэкламу з вобразамі польскіх памежнікаў і мігрантаў

18.11.2021

Беларуская гандлёвая сетка выпусціла рэкламу да “чорнай пятніцы” з вобразамі польскіх памежнікаў і мігрантаў.

У рэкламным відэароліку крамы гаспадарчых тавараў можна ўбачыць быццам бы лакацыю на польска-беларускай мяжы. Гэта суправаджаецца тытрамі «Польска-беларуская мяжа. Лістапад 2021», потым паказваюць некалькі «мігрантаў», якія прарываюцца праз калючы дрот, паведамляе "Польскае радыё" са спасылкаю на Gazeta Wyborcza.
 

Наступны відэашэраг: дыялог двух мужчын у куртках з бела-чырвонымі нашыўкамі і надпісамі па-польску «Памежнік». Адзін з іх, шукаючы ў бінокль групу мігрантаў, якія перасякаюць мяжу, кажа другому па-польску з выразным расейскім акцэнтам:

- Яцэк, я не разумею, чаму яны ўсе бягуць назад у Беларусь?

Другі з нібыта польскіх памежнікаў адказвае яму:

— Ты не ведаеш? Бо ў крамах *** (назва крамы. – Рэд) праходзяць акцыі, гэта «Чорная пятніца».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!