НЕ - ВАЙНЕ!
183

Беларускамоўны канал Бэйбус дададзены ў прыкладанне Youtube Kids

04.08.2022 Крыніца: БАЖ

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку кіраўнік Беларускай Рады культуры, журналіст і прадзюсер Сяргей Будкін

Беларускамоўны канал Бэйбус ухвалены відэахостынгам Youtube і дададзены ў прыкладанне Youtube Kids.

— Цяпер праз яго можна глядзець мультвершы Андрэя Скурко, казкі з Маляванычам (Аляксандрам Ждановічам), праграму "Вясёлы садок" з цудоўнымі вядоўцамі Сяргеем Жбанковым, Эміліяй Пранскутэ, Веранікай Пляшкевіч, Інай Ганчар і Аленай Гіранок, коміксы ад дзіцячага часопіса "Асцярожна: дзеці!" ды іншы адукацыйна-забаўляльны кантэнт, — расказаў спадар Будкін.

Раней пошукавыя запыты Youtube Kids пра мультфільмы і казкі па-беларуску выдавалі выключна рускамоўны кантэнт. Цяпер сітуацыя будзе паступова мяняцца.

— Што гэта дае? Па-першае, гэта пачэсны статус для канала.

Трапіць у Youtube Kids са сваім кантэнтам дужа складана — запыты разглядаюцца ўважліва і доўга, бывае што гадамі, з вялікай верагоднасцю адмовы

 — Па-другое — гэта спрыяе пашырэнню беларускай мовы і беларускамоўнага кантэнту для дзетак, пры траплянні ў гэтае прыкладанне трафік падвышаецца на 15-20%, — тлумачыць кіраўнік Беларускай Рады культуры.

Чытайце яшчэ:

“Мне страшна ацэніць гэтыя страты колькасна”: паспрабавалі высветліць, чаму "Белсат" выдаляе праграмы Сяргея Будкіна

Дзе мяжа? Разбіраемся, што дазволена фіксеру, а што не

Польша обещает ответить Беларуси на приговор журналистке Славниковой. В МИД вызван временный поверенный Беларуси

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!