НЕ - ВАЙНЕ!
1914

Беларуса абвінавачваюць у рабаванні расійскага журналіста Паўла Лабкова ў Маскве

28.09.2016 Крыніца: Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

У Маскве зацвердзілі абвінаваўчае заключэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да 21-гадовага беспрацоўнага грамадзяніна Беларусі Аляксандра Шалоніка.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на пракуратуру Масквы, Шалонік абвінавачваецца ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам «аб рабаванні, здзейсьненым групай асобаў па папярэдняй змове, з ужываннем гвалту, не небяспечнага для жыцьця або здароўя».

Паводле следства, у ноч на 12 верасня Шалонік з саўдзельнікамі, крымінальная справа ў дачыненні да якіх выдзелена ў асобную вытворчасць, на вуліцы ў Маскве напалі на журналіста тэлеканалу «Дождь» Паўла Лабкова і яго знаёмага. Збіўшы іх, нападнікі скралі іхную асабістую маёмасць, у тым ліку грошы і мабільныя тэлефоны. Агульная шкода склала больш за 67 тысяч рублёў.

Абвінавачаны змешчаны пад варту.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!