НЕ - ВАЙНЕ!
606

Беларусь зноў на першых старонках сусветных медыя з-за сітуацыі з мігрантамі

09.11.2021 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

З-за сітуацыі з мігрантамі Беларусь зноў апынулася на першых старонках сусветных медыя. Пагрозлівая сітуацыя з тысячамі мігрантаў на беларуска-польскім памежжы прыцягвае ўвагу прэсы і грамадства. Паглядзіце, як СМІ адрэягавалі на падзеі 8-9 лістапада.

Восьмага і дзевятага лістапада ўвесь свет сочыць за міграцыйным крызісам на мяжы Беларусі і Польшчы. Такой увагі медыя да навін з Беларусі не было, бадай што, з моманту гвалтоўнай пасадкі рэйсу Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце, што адбылася 23 мая 2021 года. Пасля таго выпадка Еўропа і ЗША паскорылі прыняцце чацвертага пакета санкцый, а тэма дагэтуль паўстае ў навінах.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўропы цягнецца яшчэ з пачатку лета, але такой увагі ен не прыцягваў да сябе ніколі да гэтага. Паглядзіце, як адрэагавалі еўрапейскія і сусветныя СМІ на падзеі, у якіх Беларусь зноў стала галоўным героем стужак навін.

 

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!