Каляндар

Belarus Future Unconference 2018

14.05.2018 113 0
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
19.05.2018 12:00 Belarus Future Unconference 2018 Каманда Цэнтра новых ідэй
Адрас: 
Прастора EventSpace (Мінск, вул. Кастрычніцкая 16а)

Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Future Unconference.

Будучыня часта ўспрымаецца абстрактна, але насамрэч “заўтра” не складзена з выпадковасцяў і “чорных лебедзяў”. Пазл будучыні складаецца з канкрэтных фрагментаў: зменаў у дэмаграфіі, стану эканомікі, тэхналагічных зрухаў, развіцця дзяржаўнага кіравання і процьмы іншых рэчаў, якія ўтвараюць доўгатэрміновыя трэнды. Гэтым тэмам і прысвечаная Belarus Future Unconference.

Рэгістрацыя на падзею (колькасць месцаў абмежаваная!) – https://goo.gl/forms/YSIN1JTYd1UQJZYG3.

Антыканферэнцыя збярэ некалькі найлепшых беларускіх розумаў з абсалютна розных галінаў, а галоўным прамоўцам форуму будзе Юры Зісер. Але мы чакаем вашага прафесійнага ўнёску ў дыялог, бо будучыня куды больш варыятыўная, чым панэльныя дыскусіі. Таму палова форуму пройдзе ў фармаце World Cafe, дзе кожны ўдзельнік антыканферэнцыі скажа сваё слова.

Мы зрабілі адмысловую старонку канферэнцыі, дзе ўсё вельмі падрабязна: http://future.ideaby.org

Выступоўцы, мадэратары і ўдзельнікі антыканферэнцыі – гэта прадстаўнікі міжнародных арганізацый, бізнесу, аналітычных цэнтраў, дзяржаўных органаў, медыяў, арганізацый грамадзянскай супольнасці і ўсе тыя, каго цікавіць лёс Беларусі.

Група ў “Фэйсбуку” – https://www.facebook.com/events/193085561209339

Група ва “УКантакце” – https://vk.com/event166154389

Каманда Цэнтра новых ідэй

19 мая, субота

12:00 - 17:30

Прастора EventSpace (Мінск, вул. Кастрычніцкая 16а)

Уваход вольны (патрэбна рэгістрацыя)

Каментары