1426

Беларусь адмяніла забарону на ўезд украінскаму пісьменьніку Жадану

11.02.2017 Крыніца: Аляксандра Дынько, Радыё Свабода

Беларусь анулявала ўкраінскаму пісьменьніку і паэту Сяргею Жадану забарону на ўезд у краіну. Рашэньне было прынятае цягам некалькіх гадзін.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/51293bd6-c91a-4150-9d9f-013f3a7a6534_w1023_r1_s.jpg

«Тое, што пытанне пазытыўна вырашылася, гэта добрае сьведчаньне, што супярэчаньняў паміж намі няма. Вельмі разьлічваю на тое, што гэта не тэндэнцыя, а выпадак» - распавёў Свабодзе Сяргей Жадан.

Раніцай стала вядома, што ўкраінскаму пісьменьніку Сяргею Жадану паставілі штамп у пашпарт аб забароне на ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Паводле Сяргея Жадана, у нумар гатэлю ў Менску каля дзьвюх гадзін ночы да яго ўварваўся міліцэйскі патруль. Нічога не тлумачачы, міліцыянты даставілі Сяргея Жадана ў пастарунак, потым павезьлі ў Ленінскі РУУС.

«У Ленінскім зноў прабівалі па базе, нарэшце, патлумачылі — аказваецца, мне яшчэ ў 2015-м забаронены ўезд на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі з фармулёўкай „за датычнасьць да тэрарыстычнай дзейнасьці“. А паколькі Беларусь і Казахстан знаходзяцца з РФ у адной візавай зоне (не пашанцавала), то забарона аўтаматычна пераходзіць і да Беларусі з Казахстанам. І калі немагчымасьць патрапіць у Казахстан я яшчэ неяк перажыву, то за Беларусь крыўдна», — напісаў Сяргей Жадан.

Ён распавёў, што начаваць давялося ў камэры.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!