1892

БелаПАН зладзіў для сваіх супрацоўніц фотасесію ў Купалаўскім тэатры

07.03.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", фота Facebook Алеся Ліпая

Мужчынская палова інфармацыйнай кампаніі БелаПАН такім чынам павіншавала сваіх супрацоўніц з надыходзячым 8 сакавіка. Сёлета БелаПАНы вырашылі зладзіць для БелаПАНенак экскурсію па Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы і фотасесію ў тэатральных строях.

– У нашым агенцтве ёсць традыцыя заўсёды віншаваць нашых шаноўных дзяўчат з вясновымі святамі. Кожны год мы імкнёмся прыдумаць для нашых калег нешта адметнае і сёлета вырашылі зладзіць такую не зусім звычайную экскурсію ў Купалаўскі тэатр. Спадзяемся, што нашым дзяўчатам спадабалася, – распавёў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” генеральны дырэктар інфармагенцтва Алесь Ліпай.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!