1093

«БАЖынкі'2019» на Прыпяці

23.07.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае СЯБРАЎ арганізацыі на карпаратыўны фестываль «БАЖынкі - 2019». У гэтым годзе штогадовы фестываль журналістаў «БАЖынкі» пройдзе на Прыпяці.

У першыя выходныя апошняга месяца лета — 2-3 жніўняСЯБРАЎ ГА «БАЖ» будуць чакаць у вёсцы Кораб'е Столінскага раёна.

Сёлета «БАЖынкі» пройдуць на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць».

Арганізатары абяцаюць навучыць удзельнікаў фестывалю экаложыць і выжываць у дзікай прыродзе без смартфонаў і інтэрнэту.

Маляўнічыя мясціны, магчымасць паназіраць за рэдкімі птушкамі, прагулка па Прыпяці на катэры-пантон, адпачынак ад інфармацыйнага шуму і штодзённай мітусні ў выдатнай кампаніі, спаборніцтвы — усё гэта чакае ўдзельнікаў традыцыйнага фестывалю «БАЖынкі».

«БАЖынкі»— гэта карпаратыўны фестываль журналістаў, які ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" праводзіць з 2008 года. «БАЖынкі» — гэта месца нефармальных сустрэч для сяброў і калег.

Забудзь пра дэдлайны, рэйтынгі і колькасць знакаў. Прыпяць, цішыня і рэлакс!

Умовы: Фэст будзе праходзіць два дні. Даезд будзе арганізаваны раніцай 2 жніўня (пятніца), вяртанне — увечары 3 жніўня (субота).

Фэст праводзіцца для сябраў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў". Сяброўскія ўнёскі мусяць быць сплочаныя.

Дабрачынны ўнёсак на правядзенне мерапрыемства можна пералічыць на рахунак арганізацыі ці ўнесці ў касу арганізацыі.

Пералічыць дабрачынны ўнёсак на рахунак ГА “БАЖ” можна ў банку, на пошце альбо інтэрнэт-банкінгу праз разавы плацёж па рэквізітах арганізацыі. Запаўняць квітанцыю не трэба, проста паведаміце касіру ці ўвядзіце ў інтэрнэт-банкінгу наступныя рэквізіты:

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (УНП 101111171) 
Банк ААТ "БПС-СБЕРБАНК"
Код банка: 369
Рахунак: BY24BPSB30151030450159330000
БІК: BPSBBY2X
Прызначэнне плацяжу: Дабрачынны ўнёсак на статутныя мэты ад... (прозвішча, імя, імя па бацьку).

Для ўдзельнікаў будзе арганізаваны начлег, але жадаючыя змогуць узяць з сабой намёты — для іх будзе адведзена адмысловае месца.

ЗАПОЎНІЦЕ РЭГІСТРАЦЫЙНУЮ ФОРМУ ДА 25 ЛІПЕНЯ!

Што такое БАЖынкі:

БАЖынкі-2018 у Залессі. Вялікая фотасправаздача

Паэтычны квэст, музыка і танцы — БАЖынкі-2017 прайшлі ў Вязынцы

Пад Гродна прайшлі “БАЖынкі-2016” (ШМАТ ФОТА)

«Бажынкі-2014»: Медыямарафон, angry JAB і катамараны

«БАЖынкі-2015»: Капай глыбей!