2292

БАЖынкі-2018 у Залессі. Вялікая фотасправаздача

06.08.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Штогадовы карпаратыўны фэст ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" сёлета праходзіў у прыгожых мясцінах на Смаргоншчыне ў Залессі. Удзельнікі фестывалю весела правялі час з сябрамі і калегамі, паспаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні ды абмяняліся прафесійным досведам. А таксама абралі містэра і міс БАЖынкі-2018.

Спачатку ў праграме была экскурсія ў палацава-паркавы комплекс Агінскіх у Залессі — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XIX стагоддзя, маёнтак, у якім гаспадарыў дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыпламат і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі.

Гэта маляўнічае мясціна і мы можам смела параіць калегам, якія яшчэ там не былі, з'ездзіць у Залессе за новымі ўражаннямі.

Пасля экскурсіі для ўдзельнікаў БАЖынак было запланавана спаборніцтва каманд, інтэлектуальная гульня "Мазгабойня", размова пра сацыяльныя праекты ў медыя, а вечарам — танцы з фальклорным гуртом "Кола" ды іншыя забавы.

Містэр БАЖынкі-2018 — Алесь Сіліч, міс БАЖынкі-2018 — Кацярына Бубен