Віншуем усіх сябраў і сяброў арганізацыі з юбілеем БАЖ. Будзем разам і надалей!
Сёння мы з павагай і ўдзячнасцю ўзгадваем усіх, хто стаяў ля вытокаў арганізацыі – тых 38 чалавек, якія 16 верасня 1995 года сабраліся ў мінскім Доме літаратараў, каб заснаваць ГА “БАЖ”.
Гэтую ды іншыя адметныя старонкі жыцця Беларускай асацыяцыі журналістаў – як радасныя, так і трагічныя – можна пагартаць у Таймлайне, які быў падрыхтаваны адмыслова да яе 20-годдзя.
Мы з болем і смуткам узгадваем усіх калег, якія пайшлі з жыцця за гэтыя гады. Некаторыя – зусім нядаўна...
Але сённяшні дзень – не толькі для ўспамінаў. Ён таксама – для жывых размоваў, планаў, дыскусій і спрэчак, без якіх не бывае росту і развіцця, таварыства і сяброўства.
Карпаратыўныя мерапрыемствы з нагоды юбілею гэтымі днямі праходзяць у рэгіёнах, дзе ёсць філіі і суполкі ГА “БАЖ”. Яны ўжо адбыліся ў Лунінцы, Брэсце, Гомелі, Віцебску і яшчэ адбудуцца ў іншых гарадах Беларусі.
У Мінску на 16 верасня запланавана паседжанне Рады ГА “БАЖ”.
Беларускі дом правоў чалавека віншуе Беларускую асацыяцыю журналістаў з юбілеем!
Беларускай асацыяцыі журналістаў – 20 год! (Intex-press, Баранавічы)
Музычнае віншаванне ад Гомельскай філіі ГА "БАЖ":
Вершаванае віншаванне ад кіраўніка Бабруйскай суполкі ГА "БАЖ" Анатоля Санаценкі:
Віншую шчыра з гэтай датай!
Усіх - з дваццацігоддзем БАЖ!
І каб яшчэ гадоў багата...
Каб дзвесце год - быў БАЖаў стаж!
БАЖ отметил юбилей ("Бобруйский курьер")
“Вясноўцы” віншуюць БАЖ! (spring96.org)
Беларускай асацыяцыі журналістаў – 20 год ("Рэгіянальная газета", Маладзечна)
БАЖ сьвяткуе 20-гадовы юбілей (Ігар Карней, Радыё Свабода)
Віншаванне ад ММАЦ імя Й. Рау:
Паважаныя калегі!
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтра імя Й. Рау і Школа журналімтыкі ММАЦ шчыра віншуюць Вас з 20-годдзем! Жадаем творчых поспехаў, росквіту, бадзёрага настрою і бяспонцага аптымізму. Няхай усе мары ажыццяўляюцца!
Віншаванне ад Асацыяцыі рэгіянальных выдаўцоў (Масква):
"АНРИ-Медиа" поздравляет вас с юбилеем Белорусской Ассоциации Журналистов! Мы понимаем очень хорошо, что это значит - 20 лет работать, защищая интересы медиа, объединяя коллег, отстаивая основы профессии. Сколько нужно сил, мудрости, знаний, насколько важна ваша деятельность не только для самих издателей, но и для общества, развития вашей страны в целом. Примите наше искреннее восхищение плодами вашей работы. 20 лет - это настоящая зрелость и возраст, который доказывает вашу несомненную ценность как организации и ваш высокий профессионализм.
С юбилеем!
Виктория Чикирева, генеральный директор "АНРИ-Медиа"