7 лютага 2016 г. у Мінску адбыўся “дзень адчыненых дзвярэй” для новапрынятых БАЖаўцаў. Мэта гэтак званага “БАЖнага дня”, які звычайна ладзіцца ў пачатку лютага, – пазнаёміць новых сябраў з супрацоўнікамі цэнтральнага офіса, распавесці ім пра гісторыю і традыцыі арганізацыі, пра яе партнёрскія сувязі, дасягненні, пра тое, якія сервісы яна прадастаўляе сваім сябрам і чаго чакае ад іх.