946

БАЖаўскія паштоўкі знойдуць Хадзіджу на волі

25.05.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Літаральна днямі БАЖаўцы накіравалі азербайджанскай журналістцы Хадзіджы Ісмайлавай у турму віншаванні з юбілеем – 27 мая ёй спаўняецца 40 гадоў.

У дзень яе нараджэння ГА “БАЖ” збіралася таксама звярнуцца да амбасады Азербайджана ў Беларусі з патрабаваннем вызваліць калегу.   

Між тым, 25 мая суд у Баку, разглядаючы апеляцыю азербайджанскай журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай, прыняў рашэнне вызваліць яе з адтэрміноўкай выканання прысуду.

Нагадаем, што Хадзіджа Ісмаілава вядомая як аўтар серыі журналісцкіх расследаванняў, што выкрываюць карупцыю ў колах улады і шматлікія парушэнні правоў чалавека ў Азербайджане. 1 верасня 2015 года Бакінскі суд асудзіў яе на 7,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, звінаваціўшы ва ўхіленні ад уплаты падаткаў, крадзяжы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і злоўжыванні службовым становішчам.

“Мы цешымся, што намаганні міжнароднай супольнасці, у тым ліку і беларускай грамадзянскай супольнасці, далі плён, – каментуе навіну прэс-сакратар ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі. – Спадзяемся, нашы віншаванні знойдуць спадарыню Хадзіджу на волі”.       

На фота: Сябры Рады закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" далучаюцца да міжароднай акцыі 40 protests for Khadija Ismayilova's 40th birthday!